[ 13:50 ]  К.Паўэл: Апошнія прапановы Пхэньяну -"пазытыўны крок"

ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл лічыць “пазытыўным крокам” апошнюю заяву кіраўніцтва Паўночнай Карэі. Учора Пхэньян заявіў, што гатовы адмовіцца ад сваёй ваенай ядзернай праграмы ў абмен на амэрыканскую дапамогу і выключэньне КНДР са сьпісу краінаў, што падтрымліваюць тэрарызм. Паўэл выказаў надзею, што ў хуткім часе адновяцца шасьцібаковыя перамовы наконт паўночнакарэйскай ядзернай праграмы з удзелам абедзьвюх Карэяў, Злучаных Штатаў, Кітаю, Расеі і Японіі. Першы раўнд гэтых перамоваў адбыўся ў леташнім жніўні ў Пэкіне. Паўдзёная Карэя лічыць, што саступкі , абвешчаныя Пхэньянам, паспрыяюць працягу шасьцібаковых перамоваў.