[ 13:28 ]  ЗША абяцаюць дапамогу новым грузінскім уладам

ТБІЛІСІ На сёньня апрацаваныя 89% бюлетэняў галасаваньня за прэзідэнта Грузіі. Паводле гэтых вынікаў лідэр “Адзінага нацыянальнага руху” Міхаіл Саакашвілі набраў болей за 95% галасоў выбаршчыкаў. Афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць абвешчаныя 12 студзеня, да гэтага тэрміну галасаваньне павінны адбыцца ў Кадорскай цясьніне, куды 4 студзеня ня здолелі з-за кепскага надворья даставіць бюлетэні. Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што Злучаныя Штаты дапамогуць новым грузінскім уладам аднавіць эканоміку, змагацца з карупцыяй і праводзіць рэформы. Паводле Баўчара Вашынгтон будзе садзейнічаць Тбілісі на перамовах па зьніжэньні зьнешняй запазычанасьці Грузіі. Аднак прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША падкрэсьліў, што спачатку Грузія павінна прыняць плян скарачэньня бюджэтных выдаткаў, распрацаваны Міжнародным Валютным Фондам.