[ 13:15 ]  Брэмэр вызваляе ірацкіх вязьняў

БАГДАД Амэрыкана-брытанская адміністрацыя Іраку прыняла рашэньне вызваліць у блізкім часе з вязьніцаў 500 іракскіх зьняволеных. Паводле кіраўніка адміністрацыі Пола Брэмэра амністыя распаўсюджваецца толькі на тых, хто не датычны да гвалту. Брэмэр, прынамсі, заявіў:"Мэта амністыі – зрабіць крок насустрач сотням іракцаў, якія разам са сваімі суайчынікамі хочыць узяць удзел ў аднаўленьні сваёй краіны. Яны вернуцца дадому да сваіх семьяў. Заўтра на волю выйдуць першыя 100 вязьняў".