АНКАРА Сёньня пачаўся трохдзёны візыт прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў Турэччыну. Ён ужо сустрэўся з турэцкім прэзідэнтам Сэзэрам, наперадзе – перамовы Сірыйскага лідэра з прэмьер-міністрам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам. Адносіны паміж дзьвюма краінамі палепшыліся пасьля лістападаўскага тэракту ў Стамбуле. Сірыя выдала Турэччыне 20 асобаў, падазраваных у злачынстве.