БАГДАД Два французы былі забітыя і адзін паранены мінулай ноччу ў ірацкім горадзе Эль Фалуджа. Усе трое працавалі на замову ў амэрыканскай кампаніі, якая займаецца адбудовай Іраку.
Сёньня ў Басры былі параненыя чатыры ўдзельнікі дэманстрацыі былых ірацкіх вайскоўцаў. Некалькі сотняў былых салдатаў абураліся, што нягледзячы на абяцаньні амэрыканскай адміністрацыі Іраку, яны не атрымліваюць аніякай грашовай дапамогі з верасьня. Паліцыя адкрыла вагонь , калі дэманстранты паспрабавалі сілаю захапіць філію цэнтральнага банку ў Басры.