[ 06:37 ]  Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Ассад распачынае трохдзённы візыт у Турцыю

АНКАРА: Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Ассад распачынае сёньня свой трохдзённы афіцыйну візыт у Турцыю. Гэты першы за даўжэйшы час візыт сырыйскага кіраўніка ў краіну, якая зьяўляецца сябрам НАТО і саюзьнікам Ізраіля. Ассад правядзе перамовы з прэзыдэнтам Сэзэрам і прэм’ерам Эрдаганам на тэму двухбаковых адносінаў і супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі. Мяркуецца, што бакі падпішуць таксама дамову аб інвэстыцыях і гандлі. Супрацоўніцтва паміж дзьвумя краінамі стала больш шчыльным пасьля бомбавых замахаў ў Істамбулу ў лістападзе мінулага году. Сырыя перадала тады Турцыі 20 чалавек западозраных у арганізацыі замахаў. Перад сваім адлётам у Анкару, сырыйскі прэзыдэнт заявіў, што Сырыя супраціўляецца любым спробам стварыць курдзкую дзяржаву і выступае за тэрытарыяльную цэласнасьціь Іраку. Такую-ж пазыцыю займае і ўрад Турцыі. Таксама Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Іраку. Белы Дом і Дзярж-дэпартамент ЗША пацьвердзілі, што Вашынгтон выступае за ўатаномію Курдыстану ў якасьці часткі сувэрэннага Іраку. Аднак прадстаўнік Белага Дому Адам Эрэлі адзначыў, што аб гэтым будуць вырашаць не амэрыканцы, але іракцы, пасьля таго, як ім будзе перададзена ўлада ў краіне.