[ 18:51 ]  Запіс звароту Ўсамы бін Лядэна быў сапраўдны

ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі ЦРУ сёньня заявілі, што новы запіс звароту кіраўніка тэрарыстычнай сеткі Аль-Кайда Усамы бін Лядэна, хутчэй за ўсё, сапраўдны. Гэты зварот прагучаў учора ў праграме арабскага тэлеканалу Аль-Джазіра. У звароце гаворка ідзе пра затрыманьне Садама Хусэйна ды іншыя падзеі апошніх месяцаў. Прамоўца заклікае мусульманаў працягваць змаганьне ў Іраку, асуджае арабскіх лідэраў за супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі, а таксама гаворыць пра будучую акупацыю Амэрыкай Саудаўскай Арабіі ды іншых краінаў рэгіёну Пэрсідзкай затокі.