[ 15:52 ]  Тоні Блэр наведаў Ірак

БАСРА Сёньня прэмьер-міністар Велікабрытаніі Тоні Блэр наведаў гэты горад на поўдні Іраку, дзе сустрэўся з салдатамі брытанскага кантынгэнту, які налічвае 10 тысячаў чалавек. Блэр заявіў, што галоўная задача ў Іраку – усталяваньне міру і дэмакратыі. Ён падкрэсьліў неабходнасьць барацьбы з міжнародным тэрарызмам і нагадаў, што былы ірацкі рэжым выдаткоўваў вялікія сродкі на стварэньне зброі масавага знішчэньня. Пра сёньняшні візыт Блэра ў Басру папярэдне не паведамлялася. Гэта ўжо другая паездка брытанскага прэмьера ў Ірак пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна.