ТБІЛІСІ. Грузінскае тэлебачаньне паведаміла сёньня, што фаварыт на заўтрашніх прэзыдэнцкіх выбарах Міхаіл Саакашвілі наведаў Паўднёвую Асэтыю. Гэты рэгіён Грузіі кантралююць сэпаратысты, якіх падтрымлівае Расея. Няма інфармацыі, ці меў Саакашвілі запрашэньне ад паўнёваасэтынскіх уладаў.
Паводле тэлевізійнага каналу “Руставі-2”, Саакашвілі сказаў на мітынгу ў сталіцы Паўднёвай Асэтыі, Цхінвалі, што заўтрашнія выбары будуць апошнімі ў якіх жыхары рэгіёну не бяруць удзелу. Саакашвілі заявіў, што выкараніць сэпаратызм, калі яго абяруць прэзыдэнтам.