БАМ
У Іране сёньня памінаюць 30 тысячаў чалавек, якія загінулі ў выніку землятрусу, што адбыўся шэсьць дзён таму і амаль цалкам разбурыў старажытны горад Бам. Падчас мемарыяльнай цырымоніі ў мячэці Баму былы прэзыдэнт Ірана Рафсанджані паабяцаў адбудаваць новы цудоўны горад. У выніку катастрофы звыш 40 тысячаў чалавек засталіся без даху над галавой і пакуль жывуць у намётах. Негледзячы на пагрозу эпідэміяў, каля 1700 міжнародныях ратавальнікаў з 60 краінаў працягваюць працу. Сярод іх – 80 амэрыканцаў, упершыню пасьля іранскай іслямскай рэвалюцыі 1979 году. Міністэрства юстыцыі ЗША часова адмяніла банкаўскія абмежаваньні да Ірана, каб паскорыць паступленьні гуманітарнай дапамогі ахвярам землятруса. Махамад Рэза Хатамі, віцэ-сьпікер іранскага парлямэнту, заявіў, што Тэгеран гатовы станоўча адрэагаваць на гэты жэст добрай волі з боку амэрыканцаў.