САФІЯ. У Баўгарыі сёньня дзень жалобы ў зьвязку з 5-цю забітымі ў Іраку баўгарскімі вайскоўцамі. Кіраўніцтва краіны ўзяло ўдзел ў жалобнай цырымоніі ў сафійскім аэрапорце, куды з Багдаду былі даўстаўленыя целы ахвяраў. Прэзыдэнт Георгі Пырванаў заявіў, што нягледзячы на страты, Баўгарыя працягвае падтрымліваць ЗША і саюзьнікаў у іхнай апэрацыі ў Іраку. Баўгарскія вайскоўцы былі забітыя ў суботу ў горадзе Кербэла.