[ 18:47 ]  У Кітаі -- зноў выпадак нетыповай пнэўманіі

ПЭКІН. Мэдычныя ўлады Кітаю праводзяць тэставаньне чалавека, у якога падазраюць выпадак сьмяротна небясьпечнай нетыповай пнэўманіі (САРС). У Кітаі гэта першы такі выпадак зь ліпеня. Кітайскія ўлады ўжо зьвязаліся з гэтай нагоды зь Міжнароднай арганізацыяй здароўя. Зьявіўшыся ў Кітаі напрыканцы 2002 году, эпідэмія САРСу перакінулася прыкладна ў 30 іншых краінаў. Заразіліся каля 8 тысячаў чалавек і прыкладна 800 памерлі.