КАТАНУ. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць ахвяраў авіякатастрофы ў Бэніне дасягнула 133 чалавек. Самалёт “Боінг-727” пераважна з грамадзянамі Лібану на борце выбухнуў і ўпаў у мора пры ўзьлёце ў сталіцы Бэніну Катану. Уратаваліся 22 пасажыры. Паводле адной з папярэдніх вэрсіяў, прычынаю катастрофы стала перагружанасьць самалёта.