[ 07:03 ]  Кіраўнік МАГАТЭ прыбывае ў сталіцу Лібіі

ВЕНА. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Махамэд Эль-Барадэй прыбывае сёньня ў Трыпалі, дзе правядзе зь лідэрамі Лібіі перамовы што да рыхтаваных міжнародных інспэкцыяў лібійскіх аб’ектаў, на якіх распрацоўвалася ядзерная, хімічная й бактэрыялягічная зброя. Мінулым тыднем Лібія заявіла, што спыняе праграму стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Гэтая краіна выказала гатовасьць падпісаць пагадненьне, якое дазволіць экспэртам МАГАТЭ без папярэдняга паведамленьня інспэктаваць лібійскія ядзерныя аб’екты.