[ 19:28 ]  Сустрэча Пуціна і Бурджанадзэ

МАСКВА Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін і выконваючыя абавязкі кіраўніка грузінскай дзяржавы Ніно Бурджанадзэ пасьля сустрэчы ў Маскве выказалі спадзяваньне, што яны здолеюць адчыніць новую старонку ў адносінах паміж двума краінамі. Уладзімер Пуцін заявіў: “Грузія зараз перажывае складаны момант у сваёй гісторыі напярэдадні выбараў. І нам вядома ж, неабыякава гэтыя працэсы. Таму мы цэнім тое, што вы знайшлі магчымасьць прыехаць у Маскву і ажыцьцявіць абмен думакамі па двухбаковых дачыненьнях, і пэрспэктывах разьвіцьця адносінаў паміж Расеяй і Грузіяй”. Тым часам Расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў заявіў падчас сустрэчы з Бурджанадзэ, што для вываду расейскіх ваенных базаў з Грузіі патрабуецца ня менш 11 гадоў. 4 студзеня ў Грузіі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, Ніно Бурджанадзэ не зьяўляецца кандыдатам у прэзыдэнты