[ 06:50 ]  11 дзяржаваў часова спынілі імпарт ялавічыны з ЗША

ВАШЫНГТОН. У сувязі з зафіксаваным у штаце Вашынгтон выпадкам “каровінага шаленства” імпарт амэрыканскай ялавічыны забаранілі ўжо адзінаццаць дзяржаваў сьвету – Японія, Канада, Кітай, Расея, Мэксыка, Паўднёвая Карэя, Тайвань, Ганконг, Сынгапур, Малайзія й Паўднёваафрыканская Рэспубліка. Экспарт ялавічыны з ЗША ў названыя краіны перавышае тры з паловаю мільярды даляраў. Экспэрты прагназуюць, што зьяўленьне ў ЗША “каровінага шаленства” крайне нэгатыўна адаб’ецца на амэрыканскім рынку сельскагаспадарчай прамысловасьці.