САНТ’ЯГА. Чылійскі судзьдзя Хуан Гузман Тапія чарговы раз запатрабаваў пазбавіць былога дыктатара Чылі Аўгуста Піначэта недатыкальнасьці й паставіць перад судом за перасьлед іншадумцаў у 1970-ыя гг. У пару кіраваньня Піначэта – з 1973 да 1990 году – у Чылі былі забітыя або зьніклі бязь вестак звыш трох тысяч чалавек. На пачатку 2001-га Піначэт быў памешчаны пад дамовы арышт, аднак Найвышэйшы суд Чылі пастанавіў, што стан здароўя не дазваляе былому дыктатару стаць перад судом.