ІСЛЯМАБАД
Пакістанскія вайскоўцы сёньня пацьвердзілі сьмерць мусульманскага баявіка, якога кітайскія ўлады расшуквалі як самага небясьпечнага тэрарыста. У афіцыйным паведамленьні ўказваецца, што Хасан Махсун быў забіты ў Пакістане 2 кастрычніка падчас антытэрарыстычнай апэрацыі. На мінулым тыдні ўлады Кітаю ўнесьлі Махсума ў сьпіс 11 чалавек, абвінавачаных у правядзеньні тэрактаў у кітайскай правінцыі Сінцзянь, населенай пераважна мусульманамі. Летась ЗША назвалі тэрарыстычнай арганізацыяй групоўку, якой камандаваў Махсум - Іслямскі рух Усходняга Туркестана