БАЛЁНЬНЯ. Побач з домам старшыні Эўракамісіі Рамана Продзі ў Балёньні выбухнулі дзьве самаробныя бомбы, закладзеныя ў кантэйнэры на сьмецьце. У выніку выбухаў ніхто не пацярпеў, ніякай маёмаснай шкоды не нанесена. Самога Продзі ў момант выбухаў дома не было. Паводле паліцыі, размова пра замах на жыцьцё Продзі не ідзе.