[ 19:12 ]  Палестынцы напалі на міністра замежных справаў Эгіпту

ЕРУСАЛІМ. У Ерусаліме палестынцы зьдзейсьнілі напад на міністра замежных справаў Эгіпта Ахмэда Махэра. Напад быў зроблены сёньня ўвечары каля знакамітай мячэці аль Акса ў Старым горадзе. Палестынскія радыкалы абвінавацілі Махэра, які вёў перамовы з ізраільскімі кіраўнікамі, у здрадзе. Паведамляецца, што Махэр дастаўлены ў шпіталь. Паводле лекараў, пацярпеламу нічога не пагражае. .