[ 07:06 ]  Вайскоўцы ЗША актывізуюць апэрацыі ў Іраку

БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы актывізавалі апэрацыі супраць узброеных пасўстанцаў у Іраку. У горадзе Равах, паблізу ірацка-сырыйскай мяжы, былі арыштаваныя 30 чалавек, знойдзена вялікая колькасьць зброі. Паведамляецца таксама пра арышт 96 чалавек у правінцыі Аль-Анбар, на захадзе ад Багдаду. Кіраўнік камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША Рычард Маерс заявіў, што арышт Садама Хусэйна дазволіў затрымаць мінулым тыднем некалькі сотняў іракцаў, дачынных да антыамэрыканскага супраціву.