НЬЮ-ЁРК. Часопіс “Time” назваў Чалавекам году “Амэрыканскага салдата”. Такі выбар чалавека году галоўны рэдактар часопісу Джым Келі патлумачыў тым, што палітыку ЗША ў Іраку ажыцьцяўляюць менавіта звычайныя амэрыканскія салдаты, штодня рызыкуючы сваімі жыцьцямі. У 1950 годзе ў ходзе карэйскай вайны рэдакцыя часопісу “Time” ужо рабіла аналягічны выбар, назваўшы чалавекам году “амэрыканскага байца”.