ГААГА. Міжнародны суд у Гаазе разгледзіць у лютым пытаньне пра законнасьць будаваньня Ізраілем загараджальнага муру бясьпекі на Заходнім беразе Ярдану.Запытаньне ў суд накіравала Генэральная асамблея ААН. Ізраіль цьвердзіць, што мур бясьпекі канечне патрэбны для абароны ад тэрарыстаў. Палестынцы ў сваю чаргу расцэньваюць будаваньне муру як анэксію зямлі. Слуханьні пачнуцца 23 лютага. Пастановы міжнароднага суду ў Гаазе ня носяць абавязковага характару.