[ 19:30 ]  Аварыя аўтобуса на франка-бэльгійскай мяжы: 11 загіблых

БРУСЭЛЬ. Паводле апошняй інфармацыі, 11 чалавек загінулі, а 37 атрымалі раненьні ў аўтакатастрофе паблізу француска-бэльгійскай мяжы. Турыстычны аўтобус рэйсам зь Мюнхэну ў Парыж наехаў на бэтонную агароджу й загарэўся. Згодна з папярэдняй вэрсіяй бэльгійскай пракуратуры, прычынаю катастрофы стала стома шафёра – ён заснуў за рулём. Сярод 49 пасажыраў аўтобуса быў адзін грамадзянін Беларусі – ён атрымаў нязначныя раненьні. Паведамляецца, што ў аўтобусе ехалі таксама грамадзяне Босьніі, Нямеччыны, Расеі, Румыніі, Турцыі, Украіны, Харватыі й ЗША.