КІРКУК. У гэтым ірацкім горадзе тры мясцовыя паліцыянты былі забітыя сёньня праз памылку амэрыканскімі вайскоўцамі. Яшчэ два паліцыянты параненыя. Амэрыканскія салдаты абстралялі кантрольна-прапускны пункт, палічыўшы паліцыянтаў за паўстанцаў. Амэрыканскае камандаваньне пакуль не камэнтуе здарэньня.
Сёньня ў цэнтры Багдаду прайшла масавая дэманстрацыя з патрабаваньнем судзіць Садама Хусэйна як ваеннага злачынцу. Удзельнікі акцыі заклікалі, каб суд над былым дыктатарам быў “ірацкім паводле складу”. Дэманстрацыю арганізавалі некалькі ірацкіх палітычных партыяў.