МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар нечакана пабываў сёньня ў Іраку, каб сустрэцца з гішпанскімі салдатамі, якія нясуць службу ў складзе вайсковай кааліцыі. Мінулае ночы Азнар прыляцеў у горад Эд-Дзіванія, што на поўдні ад Багдаду.
У Іраку знаходзяцца блізка тысячы трохсот гішпанскіх вайскоўцаў. Ад жніўня ў Іраку загінулі дзесяць грамадзянаў Гішпаніі.