[ 19:19 ]  Сьвет вітае рашэньне Лібіі адмовіцца ад ЗМЗ

ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Кітай, Японія, Ізраіль і шэраг іншых краінаў павіталі сёньня рашэньне Лібіі спыніць праграму стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Лібія пачала тым самым працэс вяртаньня ў міжнародную супольнасьць. Напярэдадні Трыпалі пагадзіўся дапусьціць міжнародных экспэртаў на ўсе аб’екты, дзе распрацоўвалася ядзерная, хімічная й бактэрыялягічная зброя. Лібійскія ўлады схіліліся да названай пастановы пасьля 9-месячных тайных перамоваў з прадстаўнікамі ЗША й Вялікабрытаніі.