НЬЮ-ЁРК. Ведамства ААН у пытаньнях правоў чалавека зноў выступіла супраць сьмяротнага пакараньня Садама Хусэйна й выказала спадзяваньне, што суд над былым ірацкім дыктатарам будзе адпавядаць міжнародным нормам. Паводле словаў прадстаўніка ведамства Хасэ Дыяса, пазыцыя ААН даведзена да ведама амэрыканскага камандаваньня й чальцоў Кіроўчай рады Іраку.