[ 15:55 ]  На польска-украінскай мяжы цягнік ня будзе мяняць колы

КРАКАЎ. Сёньня адкрыўся новы чыгуначны рэйс паміж Кіевам і Кракавам, які дазваляе не мяняць колы на польска-украінскай мяжы. Польская сыстэма SUW 2000 дазваляе аўтаматычна зьмяняць адлегласьць паміж коламі пры пераезьдзе ў краіну зь іншай шырынёй чыгункі. Міністар транспарту Ўкраіны Георгі Кірпа падкрэсьліў, што гэта дазволіць палепшыць якасьць перавозак і паслужыць добрым прыкладам інтэграцыі Ўкраіны ў Эўропу. Час падарожжа паміж Кракавам і Кіевам скароціцца на дзьве гадзіны, а новыя вагоны, вырабленыя ў Польшчы, будуць адпавядаць эўрапейскім стандартам цягнікоў InterCity i EuroCity