[ 15:31 ]  У Кабуле пачалася Лоя Джырга

КАБУЛ Сёньня тут пачалася ўсеафганская Рада – Лоя Джырга. У ёй бяруць удзел 500 дэлегатаў з усіх правінцыяў Афганістану. Сход, які працягнецца ня меньш як 10 дзён, павінен зацьвердзіць новую Канстытуцыю краіны і прызначыць тэрмін усеагульных выбараў, якія мяркуецца правесьці ў чэрвені наступнага году. Сярод іншых тэмаў, якія разгледзіць Рада – падзел паўнамоцтваў паміж цэнтрам і правінцыямі, правы жанчынаў і роля ісламу. Лоя Джырга адкрыў былы кароль Афганістану – 89 гадовы Махамад Захір Шах. Прэзыдэнт Гамід Карзай у сваім выступе прызнаў, што наконт пэўных пунктаў Канстытуцыі існуюць супярэчнасьці, але выказаў упэўненасьць , што Канстытуцыя будзе зацьвержаная.