[ 14:59 ]  Цела Гэйдара Аліева дастаўленае ў Баку

БАКУ Цела былога прэзыдэнта Азэрбайджану Гэйдара Аліева дастаўленае сёньня ў Баку са Злучаных Штатаў. У аэрапорце труну з целам Гэйдара Аліева сустракаў ягоны сын – цяперашні прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў. 80-гадовы экс-прэзыдэнт Азэрбайджану памер ў шпіталі ў Кліўлендзе, дзе на працягу некалькіх месяцаў праходзіў лячэньне ад хваробаў сэрца і нырак. З нагоды сьмерці былога прэзыдэнта ў Азэрбайджане абвешчаная тыднёвая жалоба. Пахаваньне адбудзецца заўтра ў Баку.