КЛІЎЛЭНД. У гэтым амэрыканскім горадзе ў пятніцу памёр былы прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў. Аліеў з 6 жніўня знаходзіўся ў кліўлэндзкай клініцы, дзе праходзіў курс лячэньня з дыягназам вострая сардэчная недастатковасьць.
2 кастрычніка Гейдар Аліеў заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. 15 кастрычніка прэзыдэнтам Азэрбайджану быў абраны сын Аліева Ільхам.
Пахаваньне Гейдара Аліева пройдзе ў Азэрбайджане – найбліжэйшымі днямі цела нябожчыка будзе адпраўлена на бацькаўшчыну.