КІЕЎ. Урад Украіны пагадзіўся выплаціць 7 мільёнаў 600 тысяч даляраў кампэнсацыі сваяком ізраільцаў – ахвяраў катастрофы самалёта “Ту-154” у кастрычніку 2001 году. Паводле словаў украінскага прэм’ера Віктара Януковіча, за кожнага ізраільца, які загінуў у катастрофе, будзе выплачана па 200 тысяч даляраў. Самалёт "Ту-154" авіякампаніі “Сибирь”, які ляцеў з Тэль-Авіва ў Новасібірск, быў зьбіты над Чорным морам зэнітнай ракетаю, пушчанай у часе вучэньняў украінскіх войскаў проціпаветранай абароны ў Крыме. Загінулі 12 чалавек экіпажу й 66 пасажыраў, 40 зь якіх былі грамадзянамі Ізраілю.