ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня плянуе сустрэцца зь міністрам замежных справаў Ізраілю Сільванам Шаломам. Учора Паўэл сустракаўся зь ізраільскім адміралам Амі Аялонам ды прафэсарам з Палестыны Сары Нусэбэгам. Дзяржсакратар падкрэсьліў, што ён па-ранейшаму адкрыты для прапановаў што да вырашэньня ізраільска-палестынскага канфлікту.