[ 09:58 ]  Human Rights Watch крытыкуе абодва бакі вайны ў Іраку

НЬЮ-ЁРК. Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch скрытыкавала тактыку кааліцыйных войскаў у Іраку, а таксама тактыку прадстаўнікоў былога ірацкага рэжыму. Арганізацыя праводзіла маніторынг сытуацыі ў 10 гарадох Іраку цягам палутара месяцаў – ад канца красавіка да пачатку чэрвеня. У справаздачы адзначаецца, што амэрыканскія касэтныя бомбы забілі або паранілі болей за тысячу цывільных асобаў. Апэрацыі супраць 50 лідараў былога ірацкага рэжыму завершыліся безвынікова, аднак дзесяткі цывільных асобаў загінулі цягам правядзеньня гэтых апэрацыяў. Ірацкія войскі, у сваю чаргу, парушылі міжнароднае заканадаўства, скарыстаўшы цывільных асобаў у якасьці гэтак званых жывых шчытоў. Ірацкія войскі разьмяшчалі ваенныя аб'екты ў мячэцях ды больніцах.