ПАЛАСА ГАЗЫ. Палестынскі прэм’ер-міністар Ахмэд Курэй рэзка асудзіў ізраільскі рэйд у лягер уцекачоў у горадзе Рафах, у выніку якога загінулі пяць палестынцаў, а сямнаццацера былі параненыя. Ізраільскае камандаваньне паінфармавала пра дасягненьне мэты апэрацыі – арышт аднаго зь лідэраў групоўкі “Ісламскі джыхад”. Палестынскі бок тым часам цьвердзіць, што бальшыня ахвяраў у Рафаху – мірныя жыхары.