[ 23:28 ]  Жыскар д'Эстэн атрымаў годнасьць "неўміручага"

ПАРЫЖ. Былы прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар д’Эстэн абраны чальцом Францускай Акадэміі. Д’Эстэн стаў першым былым кіраўніком Францыі, які атрымаў годнасьць “неўміручага” – яе надаюць за выдатныя заслугі перад францускай літаратураю. 77-гадовы Жыскар д’Эстэн – аўтар раману, зборніка эсэістыкі й двухтомавай аўтабіяграфіі. Годнасьць чальца Францускай Акадэміі – пажыцьцёвая.