БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы каля поўначы чуваць былі моцныя выбухі. Паводле словаў прэсавага сакратара камандаваньня ЗША, два снарады выбухнулі недалёка ад сядзібы часовай адміністрацыі Іраку. Нанесена невялікая шкода будынкам.
Раней у чацьвер у горадзе Рамадзі на захадзе ад Багдаду быў ўчынены напад на амэрыканскую вайсковую базу. Тэрарысты-сьмяротнікі падарвалі машыну з выбухоўкаю. У выніку тэракту адзін амэрыканскі салдат забіты, 14 вайскоўцаў параненыя. Таксама ўчора ў Багдадзе два журналісты й два вайскоўцы былі параненыя пры выбуху кінутай у іх машыну гранаты.