[ 20:17 ]  Бэрлін: крытыка ў адрас ЗША за намер абмежаваць удзел шэрагу краінаў у аднаўленьні Іраку

БЭРЛІН. Расея, Францыя й Нямеччына рэзка скрытыкавалі сёньня пастанову ЗША адхіліць ад кантрактаў на аднаўленьне Іраку фірмы тых краінаў, якія выступалі супраць сёлетняй ірацкай вайны. Міністэрства замежных справаў Францыі заявіла, што супольна з партнэрамі ў Эўразьвязе вывучае юрыдычную правамернасьць амэрыканскай пастановы.