ВАШЫНГТОН. Джордж Буш адхіліў прапанову Паўночнай Карэі замарозіць сваю ядзерную праграму ў абмен на міжнародную дапамогу ў галіне энэргетыкі ды іншых сфэрах. Амэрыканскі лідар падкрэсьліў, што праграма мусіць быць скасаваная без усялякіх папярэдніх умоваў. Паводле амэрыканскай адміністрацыі КНДР ужо мае адну або дзьве невялікія атамныя бомбы.