[ 06:49 ]  Генэрал Маерс: кааліцыя перамагае ў вайне ў Іраку

ВАШЫНГТОН. Кіраўнік аб’яднанага камітэту кіраўнікоў штабоў ЗША генэрал Рычард Маерс заявіў, што насуперак штодзённым партызанскім нападам у Іраку, войскі кааліцыі перамагаюць у вайне. Тым часам шэф Пэнтагону Дональд Рамсфэльд выступіў у абарону практыкі мэтанакіраваных забойстваў лідараў узброеных груповак у Іраку й Аўганістане. Рамсфэльд адзначыў, што амэрыканскія вайскоўцы імкнуцца затрымаць гэтых лідараў, аднак, калі гэта неабходна, іх будуць забіваць.