[ 00:49 ]  Памёр славуты кубінскі піяніст Рубэн Ганзалес

ГАВАНА. У кубінскай сталіцы ў веку 84 гадоў памёр піяніст Рубэн Ганзалес, адзін з музыкаў усясьветназнанага ансамблю “Buena Vista Social Club”. У 1950-60 гады Ганзалес быў адным зь лідэраў кубінскай музыкі й выкарыстоўваў у сваёй творчасьці джазавыя й лацінаамэрыканскія рытмы й матывы. У 1996-ым заснавальнік “Buena Vista Social Club” Рай Кудэр запрасіў Ганзалеса далучыцца да ансамблю. Музыкі “Буэна Віста” атрымалі імя “паслоў кубінскай культуры” ў сьвеце.