[ 07:12 ]  Кофі Анан: наступны год - ключавы для Аўганістану

НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан у справаздачы Генэральнай Асамблеі ААН заявіў, што міжнародная супольнасьць мусіць прыняць рашэньне што да пашырэньня свайго ўдзелу ў апэрацыях ува Аўганістане. У адваротным выпадку, на думку Кофі Анана, можна чакаць правалу працэсу дэмакратызацыі гэтай краіны. У справаздачы Кофі Анана адзначаецца, што асаблівую небясьпеку для Аўганістану прадстаўляюць крымінальныя групоўкі, вайна палявых камандэраў ды выраба й нелегальны гандаль наркотыкамі.