[ 21:44 ]  "Шпігель": Лукашэнка ня мае намеру ўдзельнічаць у выбарах- 2006

ГАМБУРГ. Аляксандр Лукашэнка пакуль ня мае намеру ўдзельнічаць ў прэзыдэнцкіх выбарах у 2006 годзе і рабіць адпаведныя зьмены ў беларускай Канстытутцыі праз рэферэндум, -вынікае зь інтэрвію беларускага лідэра гамбурскаму часопісу “Дэр Шпігель”. Прэзыдэнт Беларусі не выключае, што праз тры гады ў ягонай краіне можа з’явіцца хто-небудзь іншы, больш дастойны гэтай пасады. У выпадку, калі ў краіне зашаволіцца сілы, якія захочуць прывесьці Беларусь да дэстабілізацыі, Лукашэнка гатовы зьмяніць сваё рашэньне.