[ 21:26 ]  Канада: пацярпелыя пры зносе тэатру

ТАРОНТА. Выратавальнікі ў канадзкім горадзе Таронта спрабуюць дабрацца да людзей, якія знаходзяцца пад абломкамі колішняга будынку тэатру. У часе праведзенага на распараджэньне мясцовых уладаў зносу тэатру адзін з абломкаў упаў на прылеглы будынак школы. Ужо вядома, што ў здарэньні адзін чалавек загінуў. 14 параненых, сярод якіх трое дзяцей, адвезеныя ў бальніцу. Гарадзкі тэатар, які мясцовыя ўлады пастанавілі зьнесьці, быў пабудаваны ў 1920 годзе й заставаўся адной з славутасьцяў Таронта.