КАБУЛ: У выніку амэрыканскіх паветраных удараў, у Афганістане загінулі 9 дзяцей. Амэрыканскі амбасадар у Афганістане Зэльмай Халізад выказаў шкадаваньне з прычыны інцыдэнту і словы спауваньня сем’ям загіблых. Амбасдар паведаміў, што аб’еуктам атакі быў Мулла Вазір, які праўдападобна фінанасуе і арганізуе тэрарыстычную дзейнасьць у краіне. Вазір загінуў у сваёй хаце каля гораду Газні. Міністр унутраных справаў Афганістану Джалалі паведаміў, што тры супрацоўнікі адной з дабрычынных арганізацыяў, два туркі і адзін афганец былі выкрадзеныя . Іншы турак быў вызвалены пасьля тыднёвага прабываньня ў палоне. Учора, на аўтамагістралі паміж Кабулам і Кандагарам, выкрадзеныя былі таксама два дарожныя інжынеры з Індыі.