[ 15:43 ]  Палестынцы гатовыя адмовіцца ад гвалту супраць Ізраілю, але паводле прынцыпу ўзаемнасьці

40. КАІР: Палестынскі прэм’ер Ахмад Курэй заявіў, што палестынцы пагодзяцца на спыненьне агню з Ізраілям толькі ў выпадку, калі той адмовіцца ад “усіх формаў агрэсыі супраць палестынскага народу і зямлі”. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Егіпту Мубарака Курэй адзначыў, што “ спыненьне агню, гэта добрая ідэя, але яно ня можа быць аднабаковае. Лідэр Дэмакратачнага Фронту за Вызваленьне Палестыны-Хамадэх паведаміў, што палестынскі бок пагаджаецца на спыненьне атакаў супраць цывільных ізраільцаў, але ў замен за спыненьне ізраільскіх супраць палестынцаў і разбурэньня дамоў. Хамадэх дадаў, што надзвычай важна, каб у палестынскім кіраўніцтве былі прадстаўленыя ўсе фракцыі і партыі.