[ 19:28 ]  Нямеччына выплаціла былым прымусовым рабочым каля паловы кампэнсацыяў

БЭРЛІН. Нямецкі фонд “Памяць, адказнасьць, будучыня” ужо выплаціў былым прымусовым працаўнікам каля паловы кампэнсацыйных сродкаў. Паводле кіраўніцтва фонду, найбольш актыўна выплата кампэнсацыяў адбываецца ў Чэхіі, Польшчы і Беларусі. Поўнасьцю выплата кампэнсацыяў плянуецца завершыць да сярэдзіны 2005 году.