[ 07:17 ]  Колін Паўэл сустрэнецца з аўтарамі неафіцыйнага пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня

ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сустрэнецца сёньня ў Вашынгтоне з групаю ізраільскіх і палестынскіх палітыкаў – аўтараў падпісанага ў Жэнэве неафіцыйнага пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, які прадугледжвае ўзаемныя саступкі бакоў. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш учора павітаў “жэнэўскае пагадненьне”, заявіўшы, што яно можа адыграць станоўчую ролю ўва ўрэгуляваньні ізраільска-палестынскага канфлікту. У сваю чаргу Ізраіль выступіў супраць пагадненьня, назваўшы “памылкаю” прызначаную на сёньня сустрэчу Коліна Паўэла з аўтарамі неафіцыйнага пляну.