[ 18:26 ]  Палестынцы назвалі 4 умовы спыненьня агню

КАІР. Сёньня ў Эгіпце пачаліся трохдзённыя афіцыйныя перамовы ў пытаньні ўмоваў спыненьня канфлікту Палестыны з Ізраілем. У перамовах бяруць удзел "Хамас" ды "Ісламскі Джыхад". Паводле паведамленьняў інфармацыйных агенцтваў, палестынскія групоўкі вылучылі чатыры асноўныя патрабаваньні да Ізраілю: спыненьне мэтанакіраваных забойстваў лідэраў палестынскіх узброеных груповак, спыненьне рэйдаў у палестынскія паселішчы, спыненьне будаўніцтва ізраільскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях, а таксама спыненьне будаўніцтва гэтак званага “муру быяьспекі”. Ізраільскія афіцыйныя асобы ўдзелу ў перамовах не бяруць.